Ганна Палей
арт-менеджэр/куратар/ прадюсар культурніцкіх праектаў
Культурны менеджэр і куратар (Беларусь). Ганна Палей (нар. 1987) вучылася па праграме Еўрапейскага культурнага фонду (арт-менеджмент). Яе куратарскія праекты звязаныя з тэмамі мясцовай ідэнтычнасці, фемінізму і звычайнага жыцця ў беларускім кантэксце. Заснавальніца культурна-адукацыйнай платформы ў Беларусі (pershykrok.by), створанай у 2018 годзе як лакальная сетка арт-актараў для сумеснай адукацыі і практыкі. Сярод куратарскіх праектаў: Міжнародны фестываль «Месяц фатаграфіі» (рэгіянальная праграма, тэма: Выжыванне, 2020), серыя аўдыявізуальных жаночых партрэтаў «Сапраўдныя» (2021), Адукацыйная арт-праграма «Палессе ў фокусе» (2022).
Роля: куратар/digital/тэкст «Палессе ў фокусе» — міждысцыплінарная праграма для арт-супольнасці Палесся ў Беларусі, якая прапануе шырокі спектр фарматаў: майстар-класы, лекцыі, дыскусіі. З 2020 года Беларусь знаходзіцца ў глыбокім палітычным крызісе. Людзі па-ранейшаму жывуць у стрэсе і пастаяннай пагрозе арыштаў і рэпрэсій. Ідэя праграмы заключалася ў тым, каб даць магчымасць даследаваць штодзённы вопыт сучаснай Беларусі і стварыць поле для рэфлексіі і сумеснага мастацтва. Падчас праграмы ўдзельнікі паспелі стаць назіральнікамі ў сваім жыцці і падрыхтавалі праекты, якія могуць стаць кропкамі апоры ў стрэсавай сітуацыі. Працягласць праграмы 2 месяцы. Фота: Вераніка Літвін. |
Роля: рэгіянальны куратар, тэкст Адкрыты конкурс мясцовых фотасуполак у рамках фестывалю «Месяц фатаграфіі». Мастакоў і фатографаў запрасілі даследаваць тэму «Выжыванне». Нягледзячы на тое, што тэма павінна была быць экалагічнай накіраванасці, працэс здолеў яе пашырыць. У выніковых праектах даследуюцца знікаючыя элементы гарадской інфраструктуры («Гарады, у якіх я не жыву», Юлія Шатун), чалавек супраць прыроды (Іван Ялмолін «Asker»), жыццё ў індустрыялізаваным горадзе (Вераніка Літвін), трансфармацыя чалавека пад уплывам сучасных тэхналогій (Сімбіёз, Ірына Чарнякова). Фота: фрагмент праекта «Гарады, у якіх я не жыву», Юлія Шатун. |
Роля: куратар, аўтар Сапраўдныя — серыя аўдыявізуальных жаночых партрэтаў, якія ўвабралі у сябе атмасферу горада, у якім выраслі, але ніколі не вернуцца. Мастачка, кінарэжысёрка і паэтка распавядаюць пра адчуванне маленькага горада і рэальнасці. Гэты праект даследуе вопыт жыцця ў маленькім беларускім горадзе і яго ўплыў на будучыну і фарміраванне асобы. У працэсе простых размоваў з удзельніцамі праекта ўсплываюць успаміны, якія яшчэ маюць месца быць у нашым грамадстве: гендэрныя стэрэатыпы, бесперспектыўнасць, хатні гвалт, агрэсіўнае сацыяльнае асяроддзе. У праекце мне было важна паказаць, як гэты вопыт можна трансфармаваць у будучыя творы мастацтва і выкарыстоўваць як аснову для далейшага развіцця асобы. Усе тэксты публікаваліся без рэдагавання. Партрэты - гэта не толькі статычная фатаграфія-дакументацыя чалавека, але і аўдыя, відэа і тэкст. Такое спалучэнне дае магчымасць адчуць характары адабраных гераінь праекта. Фота і відэа Кацярына Корж. |
спікер
2021 Падкаст "Месца сілы" пра крэатыўных людзей Беларусі, якія ствараюць месцы, поўныя сэнсаў і прыгажосці.
госць
запрошаны спікер